"Багач"
31.10.2022“Без хлеба і хата – не хата, і свята – не свята,
і поле – не поле, і доля – не доля!”
З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускіх нацыянальных традыцый, для выхаванцаў старэйшых груп, у нашым дзіцячым садку прайшло свята “Багач”. Маленькія артысты з задавальненнем удзельнічалі ў народных гульнях, адгадвалі загадкі, спявалі песні на роднай мове. Урачыстасць атрымалася цікавай і вясёлай. Свята выклікала ў дзяцей станоўчыя эмоцыі і вясёлы настрой!