Калядкі адгулялі ў дзіцячым садзе

17.01.2024
Каляды – самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году – як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.  Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім ў падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася – як сустрэнеш калядны навагодні вечар – так і будзе ўвесь год.

Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно.  Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.

Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты: стаялі засланыя абрусам стол з рознымі “стравамі”, лаўкі, ляжалі ручнікі, посцілкі, палавік. У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя бабай, дзедам, цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.

Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята.

Відэа: https://www.instagram.com/stories/sad31_molo/3282277595872462111?utm_source=ig_story_item_share&igsh=cWsxczU5djV4dW44