Гуканне вясны

01.04.2024
На Беларусі ў мінулым з надыходам вясны адзначалі свята - Гуканне вясны

Гукаць вясну выходзілі на высокае месца, спявалі загукальныя песні. У “заклічках” чалавек звяртаўся да прыроды з якой-небудзь просьбай. Людзям патрэбны былі сонечнае святло, багаты ўраджай, сямейнае шчасце. Вясну чакалі ўсе. Звярталіся людзі і да птушак: “Жавароначкі, прыляціце”. Веснавы абрад гуканння вясны ўключаў у сябе і ваджэнне карагода. А яшчэ пяклі на свята печыва ў выглядзе птушачак.
Па традыцыі выхаванцы нашага садка таксама клікалі вясну. А таксама зрабілі рознакаляровых птушак, каб упрыгожыць галінкі кустоў і дрэў, каб вясна хутчэй завітала ў беларускі край!